25 мая празвінеў апошні званок для выпускнікоў 11 і 9 класаў Шчыткавіцкай сярэдняй школы Старадарожскага раёна

25.05.2023

25 мая празвінеў апошні званок для выпускнікоў 11 і 9 класаў Шчыткавіцкай сярэдняй школы Старадарожскага раёна. Навучальны год скончыўся ў 6 навучэнцаў 11 класа і 12 навучэнцаў 9 класа. Навучэнцы 11 класа высадзілі туі на памятнай алеі выпускнікоў, працягваючы слаўную школьную традыцыю. Са Святам апошняга званка павіншавала ўсіх прысутных дырэктар школы Іллюшчэня Л.М. і адзначыла граматамі навучэнцаў, якія паказалі высокія рэзультаты ў навучальным годзе. Са словамі віншавання да ўсіх прысутных звярнуліся госці свята - Пархімовіч Л.У., дырэктар ААТ "Прафітагра-Бел" і Ліхадзіеўская В.У., галоўны ўрач Шчыткавіцкай участковай бальніцы. Ад імя бацькоў шчыра павіншавала са святам дзяцей і педагогаў Чачуха В.В. У суправаджэнні першакласнікаў выпускнікі адправіліся на свой апошні ўрок. У добры шлях! Свята атрымалася!

imgonline-com-ua-CompressBySize-lavnb6V4bMIVvyFJ

imgonline-com-ua-CompressBySize-HfJgxrrBLMQmfCW

imgonline-com-ua-CompressBySize-pld41hOJIOvVHAC

imgonline-com-ua-CompressBySize-X15qiBUfqF4Rqz