Мини-музей "Спадчына"

Міні-музей "Спадчына"

(працуе ў дашкольнай установе)

Месцазнаходжанне міні-музея: “Вучэбна-педагагічны комплекс Шчыткавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа”.

Дзейнасць:

  1. Экспазіцыйная работа
  2. Пошукава-даследчая работа
  3. Экскурсійна-масавая работа

Мэта: выхаванне ў дзяцей грамадянскасці і патрыятызму сродкамі краязнаўства.

Задачы: азнаёміць выхаванцаў з прадметамі побыту продкаў, выклікаць цікавасць да мінулага роднага краю, фарміраваць у дзяцей ўяўленні пра Радзіму, бацькоўскую хату, сям’ю.

Зацікавіць

    гісторыяй роднага краю.

Назапасіць

    гістарычныя, краязнаўчыя, этанаграфічныя і моўныя веды.

Развіць

   творчае мысленне.

Выхаваць

   беражлівыя адносіны да свайго мінулага.

Агульная колькасць і назвы экспанатаў:

№ п/п

Тэматычная зона

Назва экспанатаў

Колькасць

1.

Куток гаспадыні

Начоўкі

1

Дзежка

1

Карэц

2

Карыта

3

Коўш

1

Маслабойка

1

Чыгун

2

Кубель

1

Пранік

2

Трапло

1

Лубянка

2

Прач

1

Прас

1

Вілы

1

Ёмка

1

Ухват

1

Сіта

1

Печ

1

Пастка

1

2.

Мэбля

Стол

1

Ложак

1

Этажэрка

1

Заслон

1

Паліца

1

Куфар

1

3.

Посуд

Гарлач

6

Міска

1

Лыжка

1

Жбан

1

4.

Вышыванка

Дарожка

2

Сурвэтка

4

Падузорнік

4

Вышываная навалачка

1

Посцілка

1

Ручнік

3

Макатка

3

Абрус

1

Коўдра

1

Накідка

4

Карункі

2

5.

Рукадзелле

Верацяно

5

Крук

1

Сукала

1

Качалка

1

Рубель

1

Вышываная карціна

1

Абярэг

1

Лялька з саломы

2

6.

Вырабы з льну

Палавік

1

Сурвэтка

6

Лялька

2

Дарожка

2

Агульная колькасць экспанатаў

90

 

Апісанне сістэмы работы з выхаванцамі і бацькамі ва ўмовах міні-музея

З мэтай сістэмнай работы па фарміраванні высокіх маральна-псіхалагічных якасцей у выхаванцаў ва ўстанове адукацыі створаны гісторыка-этнаграфічны міні-музей “Спадчына”. Тут дзеці паступова знаёмяцца з прадметамі побыту, нацыянальнай вопраткай, дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам, традыцыямі беларускага народа. Выхаванцы паглыбляюцца ў гісторыю сваёй Радзімы, пачынаюць адчуваць працалюбства, талент беларускага народа.

У міні-музеі арганізуюцца многія культурна-масавыя мерапрыемствы як для выхаванцаў, так і для сям’і ўвогуле. Праводзяцца маральна-этычныя гутаркі пра сям’ю, пра родных і сваякоў. Дзеці расказваюць пра свае сем’і, пра сумесныя заняткі, адпачынак, выконваюць тэматычныя малюнкі, ствараюць генеалагічнае дрэва, сямейны альбом.

Уяўленні пра Радзіму пачынаюць фарміраваць іменна бацькі, іх адносіны да навакольнага свету. Таму да правядзення многіх мерапрыемстваў далучаюцца бацькі выхаванцаў. Асабліва дзецям падабаецца інсцэніраваць традыцыйныя беларускія святы: Вялікдзень, Калядкі, Масленіцу.

Дзякуючы цеснай сувязі “выхавальнік-дзіця-бацькі”, ужо ў дашкольным ўзросце закладваецца падмурак светапогляду будучага дарослага чалавека, фарміруюцца маральныя якасці: грамадзянскасць, патрыятызм, павага, гонар, годнасць. І міні-музею “Спадчына” адводзіцца важная роля ў гэтым працэсе.

поделиться в: