19.04.2023 Дзень класнага кіраўніка
Кіраўнік вучэбна-метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў Жук Н.А. азнаёміла педагогаў з класіфікацыяй і асаблівасцямі мадэлявання прафарыентацыйных гульняў. У рамках майстар-класа педагогі паспрабавалі на практыцы стварыць тэхналогіі правядзення розных прафарыентацыйных гульняў.
18.04.2023 Дзень маладога педагога
У рамках Дня маладога педагога настаўнікам Псоцікам А.В. праведзена прафарыентацыйная віктарына «Калейдаскоп прафесій». Вучні выконвалі заданні, разгадвалі крыжаванкі і пазнаёміліся з новымі прафесіямі. Заданні віктарыны далі магчымасць вучням паказаць свае веды ў поўным аб'ёме. На працягу мерапрыемства вучні паразважалі пра важнасць выбару прафесіі і пра тое як выбраць правільны шлях.
18.04.2023 Дзень настаўніка-прадметніка.
У рамках ХІІ педагагічнага марафону настаўнікам пачатковых класаў Лагун І.І. праведзены ўрок-падарожжа “Пісьмовае дзяленне трохзначнага ліку на адназначны лік”. Дзеці з цікавасцю і задавальненнем выконвалі заданні творчага характару, пазнаёміліся з дадатковым матэрыялам пра ваенную тэхніку нашай краіны (задача пра верталёт). Пашырылі свае веды пра мерапрыемствы ў краіне дзеля міру на Зямлі (задача пра галубоў). Урок меў вялікае выхаваўчае значэнне.
Интерактивная викторина по сказкам, проведённая 18 апреля 2023 года с учащимися 5 - 7 классов, позволила ребятам проверить свои знания по этой теме. Учащиеся отгадывали словесные портреты сказочных героев, устанавливали автора сказочных телеграмм, вспоминали известные сказочные фразы. А яркие иллюстрации добавили викторине красок!
17.04.2023 Дзень школьнага бібліятэкара.
Кніжная выстава-адвайзер “Шмат прафесій добрых і розных”
Мэта выставы – дапамагчы вучням зрабіць абгрунтаваны выбар пафесіі з улікам іх схільнасцяў, здольнасцяў, а таксама патрабаванняў рынку працы, пазнаёміць з рознымі прафесіямі, паказаць літаратурны фонд бібліятэкі па прафесійнай арыентацыі.
Першы раздзел выставы садзейнічае павышэнню інфармацыйнай культуры навучэнцаў, уменню карыстацца інфармацыяй, каб правільна арыентавацца ў шматгранным свеце прафесій і вучэбных устаноў Рэспублікі Беларусь.
У ходзе знаёмства з другім раздзелам выставы “Прафесіі на ўсе часы” удзельнікі даведаліся, людзям якіх прафесій прысвечаны мастацкія творы пісьменнікаў А.П. Чэхава, Я.Коласа, І. Шамякіна, В. Карамазава, У. Ліпскага.
Школьная бібліятэка з’яўляецца для вучняў памочнікам і дарадцам у выбары прафесій.
17.04.2023 Дзень педагагічнага работніка ўстановы дашкольнай адукацыі
17 красавіка 2023 года ва ўстанове адукацыі праведзены тэматычны дзень “На душе покой всегда от хорошего труда”
Выхаванка рознаўзроставай групы Дарошка Дамініка пазнаёміла дзяцей з прафесіямі бацькоў.
Выхаванцы рознаўзроставай групы на працягу дня разам з выхавальнікам даглядалі агарод на падаконніку, кветнік на тэрыторыі дашкольных груп.
Святлана Васільеўна звярнула ўвагу на тое, што гэты від працы развівае назіральнасць, беражлівыя адносіны да ўсяго жывога, любові да роднай прыроды.
Выхаванцы засвоілі тое, што каб атрымаць добры ўраджай – трэба папрацаваць.