Задачи и функции

Мэта і задачы на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: удасканаленне адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі, якое садзейнічае развіццю асобы вучня і настаўніка, іх індывідуальных здольнасцей, кампетэнцый і фарміраванню патрыятызму, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

 

Задачы:

  1. Забяспечваць адпаведнасць вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз развіццё пазнавальнай сферы вучняў на вучэбных занятках, рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання.
  2. Павышаць ўзровень прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы.
  3. Удасканальваць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру сярод усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
  4. Удасканальваць сістэму выхавання, якая забяспечвае фарміраванне ў вучняў духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці, працавітасці праз скаардынаванае ўзаемадзеянне ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу.
  5. Фарміраваць у выхаванцаў уяўленні аб працы людзей розных прафесій, выкарыстоўваючы гульнёвыя метады навучання.
  6. Працягваць работу па мадэрнізацыі і абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, аснашчэнні сучаснымі сродкамі навучання і вучэбным абсталяваннем, забеспячэнні бяспекі адукацыйнага працэсу праз прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.