Книга памяти

ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ

«СЦЯЖЫНКАМІ МАЛОЙ РАДЗІМЫ: ШЧЫТКАВІЦКАЯ ПРОШЧА»

 

Аўтары: творчая група навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Шчыткавіцкая сярэдняя школа  Старадарожскага раёна”.

Кіраўнікі: Качан Таццяна Іванаўна, настаўнік рускай мовы і літаратуры, Лялькіна Аляксандра Валянцінаўна, настаўнік інфарматыкі.

 

Мэта экскурсіі: выхаванне ў навучэнцаў маральных якасцей грамадзяніна і патрыёта праз вывучэнне гістарычных помнікаў малой радзімы.

Задачы:

зацікавіць навучэнцаў гісторыяй сваёй малой Радзімы;

далучыць навучэнцаў да эстэтычных і культурных асаблівасцей экскурсійнай дзейнасці;

арганізаваць вольны час навучэнцаў.

Тып экскурсіі: аглядна-тэматычная.

Від экскурсіі: пешаходная.

Працягласць экскурсіі: 3 гадзіны (1 гадзіна на дарогу).

Адлегласць: 4км 900 м.

Катэгорыя экскурсантаў: масавая (дарослыя, навучэнцы).

Маршрут экскурсіі: месцам сустрэчы з групай экскурсантаў з’яўляецца школа ў аг.Шчыткавічы, потым па вуліцы Леніна (2 км) выходзім на трасу Асіповічы-Бабоўня (1 км), зварочваем улева на лясную дарогу да вайсковай часці (1 км), не даходзячы да часці, зварочваем улева на вузкакалейку ў лес (900 м).

Змест экскурсіі: падчас экскурсіі удзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй узнікнення, паводле ўяўленняў мясцовых вернікаў, святога месца, аднаго з “цудаў” Старадарожчыны – Шчыткавіцкай Прошчай; даведаюцца аб незвычайных уласцівасцях Прошчы – знакамітым спосабе “лячэння” ад розных хвароб.

Агульныя арганізацыйныя і метадычныя ўказанні:

экскурсавод павінен мець пэўны запас ведаў па гісторыі Беларусі старажытнага перыяду, у тым ліку па гісторыі роднага краю;

экскурсаводу мэтазгодна пры сабе мець даведнік з патрэбнай інфармацыяй;

папярэдзіць удзельнікаў аб правілах бяспечных паводзін падчас правядзення экскурсіі (падчас пераходу ад аб’екта да аб’екта, на дарозе, у Прошчы).

ТЭХНАЛАГІЧНАЯ КАРТА МАРШРУТА

“СЦЯЖЫНКАМІ МАЛОЙ РАДЗІМЫ: ШЧЫТКАВІЦКАЯ ПРОШЧА”

 

Маршрут экскурсіі

Аб’екты паказу

Час

Асноўныя пытанні

Арганізацыйныя і метадычныя ўказанні

Пачатак экскурсіі

Месца збору групы – Шчыткавіцкая школа

20 мін

Даць агульныя звесткі аб мэце і задачах экскурсіі.

Адзначыць: на паўднёвым усходзе Мінскай вобласці на мяжы з Магілёўскай размясціўся Старадарожскі раён, у паўночна-заходняй частцы якога знаходзіцца наша малая Радзіма – ваколіцы Шчыткавіцкага сельсавета.

Пазнаёміць удзельнікаў экскурсіі з укладам жыцця беларусаў-сакуноў (традыцыямі, звычкамі, вераваннямі і інш.).

Паведаміць аб вучоным-этнографе І.Сербаве і яго кнізе “Беларусы-сакуны”. Паводле яе, жыхары нашай мясцовасці (Шчыткавіч, Церабут, Ляўкоў, Застарычча і інш. вёсак) належаць да сакуноў.

Сакуны – частка самага большага беларускага племені дрыгавічоў, якія насяляюць верхнюю плынь ракі Пціч і яе прытоку Арэсы. Сакунамі завёмся таму, што ўсе дзеясловы на “ся” ў нас вымаўляюцца на цвёрдае “са”. У нас кажуць: наеўса, выспаўса. Праўда, цяпер так гавораць толькі старажылы.

Вёскі нашай ваколіцы размешчаны на невялікіх нізінных астраўках сярод непраходных багнаў і балотаў верхняга Палесся Мінскай вобласці.

Цікавымі па паходжанні з’яўляюцца назвы вёсак нашых ваколіц.

Усталяваць эмацыянальна-псіхалагічны кантакт з групай.

Яркім уступным словам дапамагчы настроіцца на экскурсію.

Паведаміць тэму экскурсіі, яе маршрут і працягласць, месца і час заканчэння экскурсіі.

Перакрыжаванне дарогі з аг.Шчытка-вічы з трасай Асіповічы – Бабоўня

Гарыстыя ўчасткі дарогі, прыродныя асаблівасці мясцовасці

20 мін

Паведаміць экскурсантам, што праз Ляўкі, Шчыткавічы і Церабуты цягнецца суцэльнай паласой пясчаная ўзгорыстая града, якая месцамі паднімаецца вышэй за 100 метраў над узроўнем мора і густа засеяна валунамі (паводле І.Сербава).

Адны ўзгоркі пакрыты сасновым борам, а другія ўжо распаханы пад палі. Па нізінах месцамі расце елка, асіна, вольха, іва, бяроза, а на раўніне – дуб, граб, клён, ліпа. На балоце месцамі сустракаюцца нізкарослыя бярозкі і сосны. Раней, яшчэ да асушэння балот, дрыгва была густа пакрыта асакой, чаротам, яварам.

На імшаных балотах і ў зарасніках па купінках сярод багульніку растуць ягаднікі: журавіны, брусніцы, буякі.

Група стаіць збоку дарогі для лепшага агляду.

Пры дапамозе прыёму лакалізацыі экскурсавод ўсталёўвае сувязь дадзенага месца з падзеямі, тым самым прыкоўваючы погляды экскурсантаў да асаблівасцей мясцовых краявідаў.

“Цуда” Старада-рожчыны – Шчытка-віцкая Прошча

Шчыткавіцкая Прошча: “крыжыкі”, каплічка

1 г

Расказаць экскурсантам аб тым, што ў мінулыя часы ў Беларусі прошчай называлі святыя крыніцы, калодзежы, асобныя дрэвы, камяні, тоўстыя пні спіленых дрэў. Слова “прошча” значыць “просьба, прашэнне”. Звычайна такія мясціны былі ў лесе, пад гарой, на гары, каля балота. У прошчу прыходзілі сяляне, прасілі паратунку ад хваробы, дапамогі ў бядзе, адпушчэнне грахоў. Лічылася, што тут, у прошчы, духі вады, дрэў або камянёў могуць адгукнуцца на ўпрошванне. У надзеі на прыхільнасць у ваду кідалі манеты, на галінах дрэў развешвалі ручнікі, клалі манеты ў выемкі камянёў. Дзяўчаты на выданні навязвалі рознакаляровыя стужкі і прасілі добрага, працавітага жаніха, які не п’е.

Цікава адзначыць, што святароў царквы не вельмі бянтэжыла язычніцкае паходжанне абраду. Яны самі імкнуліся выкарыстаць гэта: ставілі на гэтых месцах праваслаўныя крыжы, іншы раз і невялічкую каплічку, служылі літургіі, на святы ішлі туды з хрэсным ходам.

Гісторыя Шчыткавіцкай Прошчы вельмі цікавая. У 1908 годзе мясцовыя жыхары адкрылі для сябе ў лесе Прошчу. Здарылася гэта так: у дзень праводнай нядзелькі (першая нядзеля пасля Вялікадня) бабе Алене, калі яна збірала грыбы-вяселікі (вясновыя грыбы), у лесе з’явілася Маці Божая з Дзіцем на руках. Алена аслепла. Праз нядзелю яна занесла на гэтае месца каравай хлеба і адразу стала відушчай. На другі год па ўказанні Святога Алена паставіла на месцы з’яўлення Божай Маці крыж і назвала само месца Прошчай.

Потым некаторыя старыя людзі з ваколіц Шчыткавіч пад уздзеяннем відзенняў ставілі на Прошчы капліцы, крыжы. Пазней у кожную маладзіковую нядзелю да прошчы на паклон сыходзіліся тысячы багамольцаў з усёй акругі. Святар, закончыўшы абедню ў царкве, з крыжовым ходам ішоў да Прошчы і служыў там малебен. Багамольцы, зняможаныя рознымі хваробамі, на каленях поўзалі вакол капліц, бралі жмені зямлі з таго месца, дзе, паводле паданняў, ляжала пад невялікім дрэвам Дзіця. Тады ж была пабудавана драўляная царква. Малебны у Прошчы праводзяцца і зараз па вялікіх святах.

У 30-ыя гады ХХ стагоддзя ішла барацьба з рэлігіяй, святыя месцы знішчаліся. Прошча каля Шчыткавіч была знішчана таксама. І толькі ў апошнія дзесяцігоддзі месца зноў набывае свой гістарычны святы змест.

Ходзяць чуткі, што Прошча вылечвала паралітыкаў, кульгавых, глухіх не толькі з мясцовых ваколіц, але нават з Расіі, Літвы. Яшчэ кажуць, што жменя зямлі адсюль дапамагае бяздзетным жанчынам стаць маці.

Сёння гэта месца зноў стала набываць былую “папулярнасць”, у першую чаргу, дзякуючы намаганням настаяцеляў царквы Святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна ў Шчыткавічах, мясцовага насельніцтва.

Група стаіць на лясной дарозе, узбоч “крыжыкаў”, для лепшага агляду.

Пры дапамозе прыёму лакалізацыі экскурсавод ўсталёўвае сувязь дадзенага месца са старадаўнімі падзеямі, тым самым прыкоўваючы погляды экскурсантаў да асаблівасцей Прошчы.

Уступным словам экскурсавод арыентуе групу на тое, што можна ўбачыць падчас агляду. Затым ідзе самастойнае азнаямленне з месцам.

Жадаючыя выконваюць абрады навязвання стужак на крыжык (на добрага мужа), бяруць жменьку зямлі са “святога” месца (на здароўе, асабліва жаночае). Таксама ахвяруюць грошы.

Заканчэнне экскурсіі

Месца збору групы – Шчыткавіцкая школа

20 мін

Падвядзенне вынікаў экскурсіі.

 

Экскурсавод адказвае на ўзнікшыя пытанні,дзякуе за ўвагу.

 

Заключнае слова павінна быць кароткім, яркім і змястоўным.

 

Пажадана раздаць удзельнікам буклеты, даведнік “Сцяжынкамі малой радзімы”.

ЭКСКУРСІЙНЫ МАРШРУТ «СЦЯЖЫНКАМІ МАЛОЙ РАДЗІМЫ: ШЧЫТКАВІЦКАЯ ПРОШЧА»

 

«Книга памяти»

 

qw 

 В Год исторической памяти в период с начала апреля по сентябрь текущего года в Министерстве труда и социальной защиты проходила акция-эстафета «Горжусь подвигом ветерана-земляка». В рамках акции были сняты видеоролики с рассказами ветеранов ВОВ, узников, жителей блокадного Ленинграда и свидетелей войны, с воспоминаниями их родственников, с авторскими сюжетами работников социальных учреждений.

 Данные видеоролики легли в основу электронной «Книги памяти», которая была сформирована ко Дню народного единства. Книга, помимо ссылок на видео, содержит краткое описание о героях сюжетов, а их порядка 60. Эти истории невозможно воспринимать равнодушно. Они трогают до глубины души и навсегда врезаются в память. 

 Видеоролики подготовили сотрудники учреждений социального обслуживания системы Минтруда и соцзащиты: самостоятельно разработали сценарии, зачастую брали интервью у очевидцев военных событий, занимались съемкой и монтажом. И все для того, чтобы сохранить невероятно ценные данные о войне.

 Электронная «Книга памяти» доступна по ссылке

https://www.mintrud.gov.by/ru/kniga-pamyati-ru и QR-коду.

qw2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ещё в этом разделе