Увага навучэнцаў 9 - 11 класаў была скіравана на асноўныя аспекты міралюбівай знешняй і ўнутранай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцам было прапанавана стварыць інтэрактыўныя плакаты, калажы аб міры, сяброўстве, узаемадапамозе. Навучэнцы 5 - 8 класаў атрымалі ўяўленні аб значнасці захавання і ўмацавання міру як найвышэйшай каштоўнасці. А навучэнцы 1 - 4 класаў спасцігалі такія важныя катэгорыі, як дабро і зло, мір і варожасць. Адзіная інфармацыйная гадзіна ва ўстанове адукацыі была аб’яднана агульным пафасам: "Міру - мір! Мы за мір!"