Задачи и функции

Мэта і задачы на 2024/2025 навучальны год

 

Мэта: стварэнне ўмоў для павышэння прафесійнай кампетэнтнасці праз развіццё адукацыйнай прасторы ўстановы адукацыі, рэалізацыю індывідуальных магчымасцяў усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё сацыяльна мабільнай, маральна і фізічна здаровай асобы, здольнай да самавызначэння і самарэалізацыі ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі грамадства і дзяржавы.

  Задачы:

1.Павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай пісьменнасці навучэнцаў, як умовы павышэння якасці адукацыі.

2.Стварыць умовы для забеспячэння вынікаў адукацыйнага працэсу патрабаванням дзяржаўных стандартаў на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі праз рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу ў выкладанні вучэбных прадметаў, развіццё інфармацыйнага асяроддзя,  прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з навучэнцамі рознага ўзроўню матывацыі да навучання.

3.Аптымізаваць умовы для забеспячэння сацыялізацыі і выбару жыццёвага шляху, індывідуалізацыю адукацыйных траекторый навучэнцаў і дасягненні імі канкурэнтаздольных адукацыйных вынікаў, неабходных для жыцця і прафесійнай рэалізацыі ў полікультурным і высокатэхналагічным асяроддзі.

4.Развіць адаптыўнае адукацыйнае асяроддзе для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўмовах інтэграванага навучання і выхавання, развіваць інклюзіўную культуру сярод усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

5.Удасканаліць сістэму выхавання, якая забяспечвае рознабаковае развіццё асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі, фарміраванне ў яго маральных нормаў, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту, падрыхтоўкі да працягу адукацыі.

  1. Забяспечыць здароўезберагаючыя і бяспечныя ўмовы навучання і працы ва ўстанове адукацыі шляхам умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы, захавання патрабаванняў аховы працы, супрацьпажарнай бяспекі, стварэння здароўезберагаючай прасторы.

 

поделиться в: