Турнір знаўцаў роднай мовы ''Скарбы народнай мудрасці''
21.02.2022Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэта не выпадкова. Без мовы не існаваў бы свет. Як рыба не можа жыць без вады, так чалавек не можа існаваць без мовы. Беларуская мова - душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. У гэтым яшчэ раз пераканаліся навучэнцы 9 класа падчас правядзення турніру знаўцаў роднай мовы ''Скарбы народнай мудрасці''. Вучні з вялікім захапленнем акунуліся ў свет роднай мовы і беларускай народнай культуры.