23 мая 2022 года ў рамках Тыдня турызму і краязнаўства вучні 6 класа адправіліся ў анлайн падарожжа ў “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”

23.05.2022

 Музей Вялікай Айчыннай вайны і выстаўленыя ў ім экспанаты выглядаюць вельмі рэалістычна, вяртаючы нас у далёкае, але гераічнае мінулае і даючы ежу для розуму і сэрца. Пра гісторыю Вялікай Айчыннай распавядае звыш 8 тысяч экспанатаў, якія займаюць плошчу звыш 3000 кв. м.
 Рабяты пазнаёміліся з экспазіцыямі музея, даведаліся шмат цікавага аб вялікім подзвігу нашых суайчыннікаў падчас вайны, рэальныя гісторыі жыцця і барацьбы беларускага народа ў цяжкія ваенныя гады. Сапраўдныя дакументы ваенных гадоў, мультымедыйныя экспанаты, вялікая экспазіцыя ваеннай тэхнікі і зброі, асабістыя рэчы і ўзнагароды ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – усё гэта апускае ў атмасферу тых гадоў, у трагічныя гады нашай Радзімы.
 Незабыўныя ўражанні пакінула ў вучняў анлайн падарожжа ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны!

изображение_viber_2022-05-25_15-22-22-727

изображение_viber_2022-05-25_15-22-40-794

изображение_viber_2022-05-25_15-23-03-560

 

поделиться в: