Звонкі і бадзёры голас школьнага званка паклікаў у Дзень ведаў на першы ўрок навучэнцаў Шчыткавіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы.
01.09.2022Звонкі і бадзёры голас школьнага званка паклікаў у Дзень ведаў на першы ўрок навучэнцаў Шчыткавіцкага дзіцячага сада - сярэдняй школы. Сёлета "першы раз у першы клас" прыйшло шэсць навучэнцаў, якіх на першы ў іх жыцці ўрок адвялі выпускнікі, якіх, дарэчы, таксама шэсць. Усім навучэнцам, педагогам, бацькам былі адрасаваны шматлікія віншаванні дырэктара ўстановы адукацыі, запрошаных гасцей. Галоўным пафасам свята стала пажаданне падрастаючаму пакаленню шанаваць свае карані, ганарыцца сваёй Радзімай, прыносіць карысць сваёй працай. У добры шлях!