17 верасня адбылася дзелавая гульня для вучняў пачатковых класаў "Вось калі я дарослым стану!"
17.09.2022Мерапрыемства было накіравана на прафесійнае выхаванне дзяцей. Вучні пашырылі веды аб прафесіях, пазнаёміліся з новымі. З цікавасцю пачаткоўцы разгадвалі загадкі аб прафесіях, тлумачылі сэнс прыказак аб працы. Пад канец мерапрыемства зрабілі выснову: галоўнае пры выбары прафесіі - выбраць справу па душы.