27 красавіка ў 5 класе была праведзена гутарка "Трагедыя Чарнобыля"
27.04.202327 красавіка ў 5 класе была праведзена гутарка "Трагедыя Чарнобыля". Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра прычыны Чарнобыльскай аварыі і маштабы трагедыі. Мерапрыемства спрыяла асэнсаванню і ўсведамленню інфармацыі аб чарнобыльскай трагедыі. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што трэба памятаць пра мінулае, вучыцца на дапушчаных памылках і цвёрда ведаць, якім чынам трэба дзейнічаць і як не дапускаць такіх сітуацый.